Общество

Як засьцерагчы сябе ад арышту ці вялізнага штрафу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Парада дня ад праваабаронцы.

Як засьцерагчы сябе ад арышту ці вялізнага штрафу за перапосты, якія цяпер кваліфікуюцца як «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», калі «часам не да законаў?» Праваабаронца «Вясны» Вікторыя ў інтэрв’ю Радыё Свабода выказала такую думку:

— Падчас пэрыяду да «выбараў», пачынаючы з восені, рэпрэсіі ў цэлым павялічыліся адпаведна напружаньню Лукашэнкі і яго паплечнікаў. «Выбары» хаця і прайшлі, але фармальна гэта яшчэ ня ўсё.

Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў імкліва расьце, пашыраецца штотыдзень. Гэта значыць, што трапіць пад перасьлед яшчэ прасьцей, бо проста немагчыма ведаць усе каналы інфармацыі з гэтага сьпісу.

Таму хочацца даць параду: лепш проста ні на што не падпісвацца, ня лайкаць і не камэнтаваць — гэта неадэкватная, але рэалістычная заканамернасьць, — дае параду праваабаронца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.2(11)