Паслядоўнасць менавіта такая: спачатку робіцца ўсё для таго, каб спыніць працу «Гаюна». Наступнай мішэнню атакі робіцца «Флагшток» — рэгіянальнае медыя, якое па-ранейшаму мае шмат кантактаў сярод чытачоў Гомельскай вобласці, і яны дасылаюць нейкія звесткі. Каб перарваць гэтую інфармацыйную плынь, робіцца атака на «Флагшток». Ну і потым спрабуюць ламануць BYSOL (два тыдні таму на сайт фонду была здзейснена DDoS-атака — С), альбо нейкім іншым чынам уздзейнічаць на нашу працу.
«Не толькі дыскрэдытацыя тут стаіць на мэце». Стрыжак патлумачыў, навошта сілавікі ствараюць фальшывыя акаўнты ініцыятыў
Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак у каментары Филину — пра стратэгічны план рэжыму перарваць узаемасувязь беларусаў.
Напярэдадні праваабаронцы паведамілі аб фальшывым боце BYSOL і нагадалі правілі бяспекі і верыфікацыі сапраўдных тэлеграм-каналаў і ботаў. Таксама стала вядома, што сілавікі запусцілі фэйкавыя боты гомельскага выдання «Флагшток», які днямі паведаміў пра падзенне расійскага дрону ў цэнтры Хойнікаў.
А 11 лютага актывісты зафіксавалі падазроныя звароты нібыта ад імя платформы «Новая Беларусь».
З чым можа быць звязаная такая актыўнасць сілавікоў і што маюць на мэце гэтыя атакі, Филин спытаў у кіраўніка ініцыятывы BYSOL Андрэя Стрыжака.
— На мой погляд, ёсць пэўная ўзаемасувязь паміж атакай на «Беларускі Гаюн» і спробай зрабіць фэйкавыя рассылкі ад імя BYSOL і «Флагштока», — зазначае праваабаронца.
— Я бачу тут такую паслядоўнасць: «Гаюн» — гэта інструмент, які дазваляў адсочваць, маніторыць ваенную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі, у першую чаргу расійскіх войскаў, тыя рэчы, наколькі Беларусь закранутая вялікай вайной на сваіх паўднёвых межах.
Гэта перадусім інфармацыя пра «шахеды», якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі — на шчасце, яшчэ нікога не забілі, але ёсць інфармацыя, што і выбухаюць, і падаюць, як нейкі дрон у Хойніках (незразумела, ці гэта быў дрон-прыманка, ці менавіта «шахед», але факт ёсць факт: яны залятаюць да нас).
Таму што мы адразу заявілі, што гатовыя прымаць заяўкі ад людзей, якія апынуліся ў небяспецы ў сувязі з уцечкай інфармацыі ад «Гаюна». Насамрэч да нас шмат людзей звяртаюцца апошнім часам, і сілавікі могуць паспрабаваць такім чынам адлавіць кагосьці, хто можа пісаць па дапамогу, падсунуўшы такога бота-падробку — ён ідэнтыфікуе чалавека, а далей ужо справа тэхнікі зрабіць так, каб да яго ў хату пагрукаліся сілавікі.
У гэты лагічны ланцужок пакуль што не ўкладваецца імаверная атака на платформу «Новая Беларусь», але Андрэй Стрыжак не выключае, што і ў гэтым кірунку працуюць сілавікі. Бо платформа была створаная беларусамі замежжа, каб дапамагаць гуртавацца і прадстаўнікам дыяспары, і беларусам унутры краіны — а таму цалкам можа стаць мішэнню для атак з боку сілавікоў.
— Падсумоўваючы гэта ўсё — думаю, не толькі дыскрэдытацыя тут стаіць на мэце, але яшчэ і спроба перахапіць інфармацыйныя патокі паміж медыя, якія знаходзяцца ў эміграцыі і беларусамі ўнутры краіны, і таксама спроба ўклініцца ў ланцужок узаемасувязяў, узаемадапамогі беларусаў.
— Чаму гэтыя атакі адбываюцца менавіта цяпер? Ці можа гэта быць звязана з ратыфікацыяй дамовы аб гарантыях бяспекі ў межах так званай Саюзнай дзяржавы — калі нешта значнае рыхтуецца, трэба спыніць уцечкі інфармацыі знутры Беларусі?
— Не думаю, што яны настолькі прасунутыя ў сінхранізацыі сваіх дзеянняў, асабліва што тычыцца знешнепалітычнага вектара і працы сілавых структур. На маю думку, самі гэтыя атакі ўклініцца ў ланцужкі альбо неяк дыскрэдытаваць нашую працу запланаваныя ў межах нейкага стратэгічнага плану, які рэалізуецца вось ужо пяць год, і яго толькі карэктуюць, выяўляюць новыя цікавыя для іх арганізацыі або ініцыятывы, чыю працу спрабуюць перарваць.
Безумоўна, гэта ўсё паміж сабой павязана, але не настолькі аўтаматычна, не настолькі блізка. Хутчэй, гэта два паралельныя працэсы, але абодва яны падкрэсліваюць тое, што Беларусь крок за крокам губляе сваю незалежнасць, дэ-факта і дэ-юрэ.
І ўсё больш беларускія сілавікі працуюць на гэтую агульную расійска-беларускую павестку, а не асобна ўнутрыбеларускую, як гэта збольшага было ў 2020 годзе.
***
Кіраўнік BYSOL нагадвае, што фонд салідарнасці не выкарыстоўвае чат-бот:
— Мы выкарыстоўваем выключна акаўнты для камунікацыі з заяўнікамі, у тым ліку акаўнт гарачай лініі @help_bysol. Там сядзяць жывыя людзі, якія адказваюць на пытанні. У нас няма сістэмы чат-ботаў, якая мае шмат уразлівасцяў і чуллівых месцаў, праз што з’яўляецца значна больш небяспечнай.
Але пры гэтым трэба абавязкова ўважліва штудзіраваць і выконваць інструкцыі, якія вы як медыя публікуеце дастаткова часта. Пасля кожнага выпадку, нейкай уцечкі, як з «Гаюном», раз за разам публікуецца інфармацыя пра гэта, і людзям трэба быць больш уважлівымі, калі яны з Беларусі хочуць якім-небудзь чынам камунікаваць з намі.
У сваю чаргу мы, канешне, робім усё для таго, каб забяспечыць, захаваць гэтую бяспеку. Хоць гэта і няпроста, рэсурсы зусім няроўныя: фактычна супраць нас працуюць сілавыя структуры дзвюх дзяржаў, Расіі і Беларусі. Але ж мы робім усё для таго, каб выстаяць у няроўнай бітве і амаль пяць год гэта атрымліваецца. Працуем далей!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное